Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала інфармацыю пра тое, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. Раней Лукашэнка казаў, што Расея дасьць 1 мільярд.
«Я спадзяюся, што Пуцін разумее, што менавіта Лукашэнка, а ня наш народ павінен будзе аддаваць гэты крэдыт. Мой камэнтар — гэта зварот да грамадзян Расеі: „Дарагія расейцы! Вашымі падаткамі будуць аплачаныя нашы пабоі. Мы ўпэўненыя, што вы гэтага не хацелі б“. Агонію Лукашэнкі гэта можа падоўжыць, але перамогі народу прадухіліць ня зможа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заяўляў, што Расея дасьць мільярд, Пуцін даў нават больш