Ціханоўская: Лічу сябе народна выбраным прэзыдэнтам

Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», якое правяла Ірына Рамалійская.

«Лічу сябе народна выбраным прэзыдэнтам», — гэтак Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», адказваючы на пытаньне пра свой «статус».

Ціханоўская пацьвердзіла сваю ранейшую пазыцыю, што найлепшы выхад зь цяперашняга супрацьстаяньня ў Беларусі — дыялёг, вынікам якога стануць новыя прэзыдэнцкія выбары. Апазыцыю ў дыялёгу павінна прадстаўляць Каардынацыйная рада, якая цяпер праходзіць «трансфармацыю».

Гаворачы пра тое, што зь сямі сяброў Каардынацыйнай рады на свабодзе і ў межах Беларусі засталася толькі Сьвятлана Алексіевіч, Ціханоўская сказала:

«Тое, што абезгаловілі Каардынацыйную раду такімі гнюснымі спосабамі, ня значыць, што Каардынацыйная рада спыніла сваю дзейнасьць. Цяпер адбываецца пэўная трансфармацыя ўнутры рады, і рада гэтак жа будзе прымаць рашэньні і працаваць у кірунку арганізацыі гэтага дыялёгу. У нас больш за 12 тысяч чалавек у пашыраным складзе, і заяўкі працягваюць прыходзіць на ўваход у Каардынацыйную раду. Гэта воля народу, і рада будзе працягваць працаваць».

Глядзець і слухаць інтэрвію цалкам у далучаным відэа.