За ўдзел непаўналетніх у масавых акцыях ім самім і іх бацькам пагражае адміністрацыйная адказнасьць: ад штрафу аж да забіраньня дзяцей зь сям’і.
Пра гэта начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генэральнай пракуратуры Аляксей Падвойскі заявіў у эфіры тэлеканалу СТБ.
Па яго словах, удзел непаўналетніх у несанкцыянаваных мерапрыемствах азначае парушэньне як унутраных, так і міжнародных прававых актаў. Маўляў, дзіця ў такім выпадку знаходзіцца ў месцы, дзе няма гарантый яго бясьпекі, а дарослыя нясуць адказнасьць за падобныя дзеяньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскай гімназіі выступіла лектарка зь міліцыі. Бацькі выклікалі на размову дырэктараЦяпер з бацькамі, якія бралі дзяцей на акцыі, праводзяцца гутаркі, а таксама ў іх адрас выносяцца афіцыйныя папярэджаньні. Аднак у некаторых выпадках органы апекі могуць ставіць пытаньне аб сацыяльна небясьпечным становішчы дзіцяці.
Як расказаў прадстаўнік Генпракуратуры, калі ў акцыі бярэ ўдзел падлетак, старэйшы за 16 гадоў, на яго можа накладацца штраф. А калі на акцыі маладзейшае за гэты ўзрост дзіця, то адміністрацыйную адказнасьць могуць панесьці бацькі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама зь сястрой паехалі са мной». У Менску затрымалі маці з дочкамі-студэнткаміЁн удакладніў, што па розных фактах папярэдзілі больш за 100 бацькоў і дзяцей. Забіраньне дзіцяці зь сям’і ў некаторых выпадках таксама магчымае, адзначыў чыноўнік. Аднак з бацькамі вядзецца пераважна рэабілітацыйная работа, бо адабранне дзяцей ня ёсьць мэтай дзяржаўных органаў.