Перамовы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пачаліся ў панядзелак у Сочы, паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Сустрэча ідзе адзін на адзін. Ні падпісаньня дакумэнтаў, ні сумеснай прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў не заплянавана.
Разам з тым у Крамлі адзначалі важнасьць візыту Лукашэнкі «з улікам тых дзён, якія перажывае Беларусь».
Лукашэнка заявіў раней, што разлічвае на сустрэчы з расейскім калегам паставіць «тлустую кропку» ў рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых раней прэм’ерамі дзьвюх краін, у прыватнасьці ў сфэры паставак энэрганосьбітаў.