«Выбары, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня і якія трагічныя падзеі, якія пайшлі пасьля іх — забойствы, зьбіцьцё і катаваньні мірных дэманстрантаў — кінулі Беларусь у глыбокі палітычны крызіс. У цэнтры Эўропы ў XXI стагоддзі разьвязаны тэрор у дачыненьні да мірных грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выказваюць альтэрнатыўны да ўлады пункт гледжаньня,— заяўляе Каардынацыйная рада ў лісьце да грамадзкасьці і афіцыйных асоб Расеі.
«Мы як грамадзянская платформа ініцыявалі дыялёг па трох самых вострых пытаньнях:
1) спыненьне гвалту ў дачыненьні да мірных грамадзян, расследаваньне фактаў гвалту і пакараньне вінаватых у строгай адпаведнасьці з законам;
2) спыненьне палітычных рэпрэсій у краіне і вызваленьня з турмаў і ізалятараў грамадзян, якія ім падвергліся;
3) падрыхтоўка новых выбараў, якія пройдуць адкрыта і празрыста.
Каардынацыйная рада не ставіла і ня ставіць сваёй мэтай «захоп улады», як гэта уяўляюць некаторыя СМІ. Улада павінна зьмяняцца ў краіне на выбарах, вынікі якіх ні ў каго не будуць выклікаць сумневаў. Мы ж як грамадзянская платформа, выступаем за тое, каб у краіне як мага хутчэй запрацавалі базавыя канстытуцыйныя нормы. За тое, каб любыя праблемы ў грамадстве вырашаліся шляхам дыялогу",— гаворыцца ў звароце.
«Падтрымка афіцыйнымі асобамі дзеяньняў сілавых органаў Беларусі, палітыкі рэпрэсіяў замест дыялёгу, безумоўна, пакіне сур’ёзны нэгатыўны адбітак на двухбаковых стасунках.
У той жа час шчырая падтрымка рэальнага, а ня штучнага, дыялёгу ўнутры краіны паміж рознымі палітычнымі сіламі будзе садзейнічаць больш хуткай нармалізацыі становішча ў Беларусі і разьвіцьцю адносінаў Беларусі і Расеі», — гаворыцца ў звароце да Расеі Каардынацыйнай рады, які быў ухвалены ў дзень візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, дзе ў яго заплянаваная сустрэча з Уладзімірам Пукціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы вырашылі весьці дыялёг з узурпатарам». Ціханоўская зьвярнулася да Пуціна