Затрыманыя журналісты правялі ноч на Акрэсьціна

Ізалятар часовага утрыманьня на завулку Акрэсьціна.

Ноч у ізалятары на менскім завулку Акрэсьціна правялі журналісты Аляксандар Васюковіч, Уладзь Грыдзін, а таксама Ягор Калягін, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Журналістаў затрымалі а 21-й гадзіне 14 верасьня ў менскім бары «1067».

Журналістаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве, дата суду невядомая на момант публікацыі.

Васюковіч сядзеў у бары разам з Грыдзіным і Калягіным, расказала Свабодзе іх суседка па століку Жанна. Пасьля таго, як мужчыны выйшлі пакурыць і вярнуліся ў бар, па іх зайшлі 6-7 чалавек у балаклавах. Мужчын затрымалі і забралі іхнае абсталяваньне. Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя.

З запісаў камэраў назіраньня было відаць, што некаторыя сілавікі былі ў форме АМАПУ.

Пазьней Васюковіч скінуў SOS-паведамленьне з тэлефона з пункту на Кальварыйскай, 43.

Журналістаў даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, каля якога ў ноч на 14 верасьня дзяжурылі 50 чалавек.

У канцы ліпеня звыш 200 журналістаў зьвярталіся да ўладаў і сілавікоў з нагоды гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы:

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: «Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста... караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін».