МУС: больш 500 затрыманых у Менску 13 верасьня. СЬПІС

Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю, 13 верасьня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Менску перад пачаткам Маршу герояў зафіксаваны жорсткія затрыманьні людзей, якія ішлі на мірны сход, піша spring96.org.

Найбольш масавыя затрыманьні адбыліся на праспэкце Дзяржынскага каля гатэля «Рэнэсанс» і на вуліцы Маякоўскага. «Вясна» вядзе сьпіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.

На 10:30 14 верасьня ў сьпісе затрыманых «Вясны» 436 чалавек.

«Усе яны выкарыстоўвалі сьцягі і іншую сымболіку, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, і плякаты рознага зьместу, у тым ліку абразьлівага», — тлумачыць затрыманьні мірных дэманстрантаў МУС.

Згодна са зьвесткамі МУС, па стане на 11:00 14 верасьня ў Менску затрымалі больш як 500 чалавек, агулам па Беларусі 774 затрыманых. Зь іх за кратамі пакінулі 544 чалавека.

Спіс затрыманых 13 верасьня на «Маршы герояў»