У Берасьці міліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў вадамёт. ВІДЭА

Сілавікі пачалі ўжываць спэцтэхніку, страляюць у паветра і распыляюць газ.

Як паведамляюць відавочцы, у Берасьці супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, сьледам пайшлі экіпаваныя сілавікі.

Тым часам з Наваполацку паступаюць навіны пра тое, што гараджане, каб спыніць затрыманьні, выціснулі амапаўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праходзіць «Марш герояў» у Менску. ВІДЭА з вышыні

А ў Менску насупраць гандлёвага цэнтру Palazzo пратэстоўцы пачалі ўзводзіць барыкады з дарожных агароджаў.