Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.
Пры гэтым, паводле суразмоўцаў Bloomberg, у расейскім кіраўніцтве былі ашаломленыя маштабамі беларускіх пратэстаў.
Масква не давярае Лукашэнку, але ня хоча дапусьціць, каб апазыцыя ў Беларусі прыйшла да ўлады шляхам вулічных акцый. Таму Расея будзе далей падтрымліваць Лукашэнку, падштурхоўваючы яго ў той жа час да паступовай перадачы ўлады, піша Bloomberg.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнку ўратуе Пуцін?» The Еconomist крытыкуе пасіўную пазыцыю Захаду