Закрылі сем станцыяў мэтро і адключылі мабільны інтэрнэт у Менску

Ілюстрацыйнае фота

У Менску закрытлі сем станцыяў мэтро: «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі» і «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Фрунзэнская».

Як паведамляе сайт мэтрапалітэну, станцыі закрылі а 14.40 на ўваход і выхад «з мэтай забесьпячэньня бясьпекі пасажыраў». Цягнікі на гэтых станцыях не спыняюцца.

Мінскі мэтрапалітэн «прыносіць прабачэньні за часовыя нязручнасьці».

Таксама прыкладна а 14.45 у Менску зноў адключылі мабільны інтэрнэт.

Сёньня ў Менску праходзіць Марш герояў — чарговая масавая акцыя прыхільнікаў перамен.