Менскія ваенкаматы забіраюць вайсковаабавязаных на тры тыдні на зборы

  • БелаПАН

Першая сусветная вайна ў Беларусі, расейская артылерыя. Ілюстрацыйнае фота

3620-я артылерыйская база ўзбраеньня прыводзіцца ў найвышэйшую ступень боегатоўнасьці, паведамляе Мінабароны.

Гэтая частка комплекснай праверкі боегатоўнасьці, паводле Мінабароны, плянавая.

Менскія ваенкаматы выклікалі вайсковаабавязаных з запасу.

У бліжэйшыя дні пройдуць заняткі па баявым супрацоўніцтве падразьдзяленьняў, потым — агляд гатоўнасьці да выкананьня задач.

Вайсковаабавязаныя, прызваныя з запасу, за тры тыдні збораў «падвысяць тэарэтычныя веды і адновяць практычныя навыкі», інфармуе Мінабароны.

Раней паведамлялася і аб прывядзеньні ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці з выклікам рэзэрвістаў танкавай базы.