У Расеі дэпутату далі хабар, каб не перашкаджаў выбарам. Узяў

У расейскім Наварасійску лідэра партыі «Справядлівая Расея» дэпутата Міхаіла Ярохіна затрымалі ў крымінальнай справе аб махлярстве на выбарах.

Паводле сьледзтва, ён атрымаў хабар больш як 2 млн рублёў за тое, каб не перашкаджаў правядзеньню выбараў, не накіроўваў на ўчасткі назіральнікаў і не арганізоўваў правакацыяў, паведамляе «РИА Новости».

Ярохіна ўзялі пасьля атрыманьня грошай, якія яму пад кантролем апэратыўнікаў перадаў прадстаўнік мясцовай адміністрацыі. Калі віну дакажуць, дэпутату пагражае турэмны тэрмін.