Падразьдзяленьні Пскоўскай гвардзейскай дывізіі ВДВ возьмуць удзел у вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020» на палігоне «Берасьцейскі» ў Беларусі, паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на дэпартамэнт інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расеі.
З боку Расеі ў іх возьмуць удзел 300 вайскоўцаў і каля 70 адзінак тэхнікі.
Вучэньні адбываюцца ва ўмовах няспынных пратэстаў у Беларусі супраць сфальшаваных вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Пратэсты сталі таксама праверкай ляяльнасці сілаў бясьпекі дзейнаму кіраўніку дзяржавы.
Сумесныя вайсковыя вучэньні «Славянскае братэрства» павінны прайсьці з 14 па 25 верасьня, заявіла Міністэрства абароны, дадаўшы, што расейскія дэсантнікі вернуцца ў Расею пасьля іх завяршэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень да манэўраў «Славянскае братэрства 2020» у Беларусі Сэрбія адмовілася ў іх удзельнічацьРаней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў вайсковых вучэньяхі «Славянскае братэрства 2020» будуць удзельнічаюць узброеныя сілы Расеі, Беларусі і Сэрбіі. Аднак урад Рэспублікі Сэрбія прыняў рашэньне аб прыпыненьні ўсіх вайсковых вучэньняў з усімі партнэрамі ў бліжэйшае паўгодзьдзе.