У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.
На мінулым тыдні каля будынку Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту студэнты правялі акцыю салідарнасьці. Прыйшлі сілавікі і пачалі затрымліваць студэнтаў. Пазьней людзі ў масках зьявіліся і ў самім будынку ўнівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лінгвістычным унівэрсытэце студэнтаў затрымалі пасьля выкананьня «Марсэльезы». Адміністрацыя: гэта ня мы выклікалі сілавікоўРэктар МДЛУ патлумачыла затрыманьні «несанкцыянаванай акцыяй» зь «лёзунгамі і недзяржаўнай сымболікай»
Што ў звароце сказалі бацькі:
- «Нас вучылі ў школе „Ня сунься — атрымаеш“. І мы маўчалі».
- «Нам унушалі ва ўнівэры „Будзь як усе — і выпусьцісься без праблемаў“. І мы пераконваліся сябе — так, так будзе спакайней».
- «Нам намякалі ў калектыве: „Уступі, падтрымай каго трэба“. І мы, бывала, ішлі на вывучаны кампраміс».
- «Але мы абяцалі, што з нашымі дзецьмі такога не паўторыцца».
- «Пад нашай абаронай яны вырастуць асобамі, вольнымі ад догмаў і фальшывых каштоўнасьцяў».