Падчас асьвятленьня жаночага маршу 12 верасьня ў Менску затрымалі здымачную групу тэлеканалу «Белсат» — Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, карэспандэнта Кацярыну Андрэеву і апэратара Макса Калітоўскага затрымалі на Нямізе падчас вядзеньня стрыму з акцыі. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезьлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна.
Паводле інфармацыі БАЖ, у журналістаў канфіскаванае абсталяваньне, а ім самім пагражалі надзець наручнікі.