Страйкоўцы на «Беларуськаліі» працягнуць забастоўку на падставе дакумэнту ААН

Пратэст у Салігорску 17 жніўня 2020

Страйкавы камітэт «Беларуськалію» паведаміў, што працягне забастоўку на прадпрыемстве, грунтуючыся на Міжнародным пакце ААН «Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах» і на пункце працоўнага заканадаўства аб прыярытэце нормаў міжнароднага права.

У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 20 працаўнікоў «Беларуськалію» працягваюць бестэрміновы страйк

11 верасьня Менскі абласны суд прызнаў страйк на «Беларуськаліі» незаконным. Цяпер страйкоўцы адмаўляюцца ад працы выключна паводле палітычных матываў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарослыя людзі, брыгадзіры плакалі». Сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» расказаў, як забастоўка перастала быць масавай