Каардынацыйная рада працягне працаваць, нягледзячы на затрыманьні чальцоў прэзыдыюму

Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады, 24 жніўня. Усе, хто на гэтым здымку, апрача Паўла Латушкі, які зьехаў за мяжу, цяпер арыштаваныя: Лілія Ўласава, Марыя Калесьнікава, Максім Знак.

Каардынацыйная рада працягне працу пасьля затрыманьня або выправаджэньня зь Беларусі амаль усіх сяброў свайго прэзыдыюму, заявілі ў прэс-службе рады.

Разам з тым склад прэзыдыюму мяняцца ня будзе, паведамілі ў радзе:

«Згодна са зьменамі ў рэглямэнце ад 6 верасьня, у выпадку, калі сябры прэзыдыюму ня маюць магчымасьці прымаць рашэньні, рашэньні ў радзе прымае асноўны склад рады простай большасьцю галасоў. Такім чынам, дзейнасьць КР працягваецца, і прыняцьце рашэньняў магчымае. На ўчорашняй сустрэчы гэта было пацьверджана».

«Сам склад прэзыдыюму застаецца ранейшы», — дадалі ў прэс-службе.