Зьняволеную Марыю Калесьнікаву перавялі зь менскага СІЗА ў турму № 8 Жодзіна

Марыя Калесьнікава на акцыі салідарнасьці 29 жніўня

Адвакатка Марыі Калесьнікавай Людміла Казак паведаміла Свабодзе, што яе падабаронную перавезьлі зь менскага СІЗА № 1 у турму № 8 Жодзіна:

«Так, пацьвердзілі, я была ў СІЗА, вось цяпер заяжджала, сказалі, што ўчора ўвечары яе перавялі, але прычын мне ніхто не сказаў».

Адвакатка бачыла Калесьнікаву ў зьняволеньні двойчы, у тым ліку на допыце.

У панядзелак яна зьбіраецца ў СІЗА ў Жодзіна, каб зноў пабачыцца з падабароннай.

Дэталяў першага допыту Калесьнікавай адвакатка расказаць ня можа, бо дала падпіску аб неразгалошваньні, змагла сказаць толькі, што іншых працэсуальных дзеяньняў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад аркестру да вялікай палітыкі. Хто такая Марыя Калесьнікава