Супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным затрымалі загадчыка навукова-асьветніцкага аддзелу музэю Беларускага Палесься Валера Кобрынца, паведамляе сайт «Мэдыя-Палесьсе».
Ягоныя калегі не хавалі зьдзіўленьня: вядомага ў горадзе гісторыка, які акурат піша дысэртацыю, вялі як злачынцу. Статус музэйнага супрацоўніка пакуль невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелі зламіць дух супраціву». Гісторыя маці-адзіночкі, якую на суткі кінулі ў ізалятар30 жніўня Валер Кобрынец правёў экскурсію па цэнтры Пінску падчас свайго працоўнага дня. Экскурсія была аформленая афіцыйна і аплачаная замоўцамі.
Аднак ля будынку калегіюму, дзе цяпер музэй, групу экскурсантаў акружыла міліцыя, загадаўшы спыніць «несанкцыянаванае мерапрымства». Валер Кобрынец адмовіўся, спаслаўся на легальнасьць збору і надалей расказваў пра гістарычнае мінулае Пінску.
Да групы далучыліся іншыя гараджане, якія ў той дзень былі на плошчы. Паводле відавочцаў, у экскурсіі паўдзельнічалі блізу сотні чалавек.