Міністар замежных справаў Латвіі падтрымаў Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

Кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс 11 верасьня патэлефанаваў беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год Сьвятлане Алексіевіч і выказаў «поўную падтрымку Латвіяй беларускага грамадзтва ў яго імкненьні да палітычных правоў і свабодаў». Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Эдгарс Рынкевічс

«Мы турбуемся аб бясьпецы спадарыні Алексіевіч і працягнем яе падтрымліваць», — напісаў Рынкевічс на сваёй старонцы ў Твітэры.

Эўрапейскія дыпляматы наведвалі пісьменьніцу 9 і 10 верасьня пасьля таго, як у яе кватэру званілі невядомыя. Алексіевіч — адзіная зь сямі чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу, хто не ў няволі або не прымусова высланая з краіны. 20 жніўня Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу паводле арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі).