Gorillaz і сьпявак The Cure запісалі песьню з радкамі пра «прэзыдэнтаў Беларусі». ВІДЭА

Дэйман Элбарн (у цэнтры) на акцыі пратэсту каля расейскай амбасады ў Лёндане супраць затрыманьня ў Расеі актывістаў Greenpeace, кастрычнік 2013

Праект брытанскага сьпевака Дэймана Олбарна Gorillaz разам са сьпеваком гурту The Cure Робэртам Сьмітам запісалі новую песьню пад назвай Strange Timez (дзіўныя часы).

У песьні ёсьць наступныя радкі: «Я сьпяшаюся празь лясы, дзіўнае рэха Беларусі, дзе прэзыдэнты чапляюць значкі на разьяднаную моладзь». Strange Timez гэта ўжо шостая песьня Gorillaz з сэрыі відэа Song Machine (Машына песьняў), якая пачалася ў студзені 2020.