Лукашэнка сабраўся да Пуціна 14 верасьня

Аляксандар Лукашэнка наведае Расею 14 верасьня. Дату пацьвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, перадае Meduza. Паводле Пяскова, падпісваць дакумэнты і праводзіць прэс-канфэрэнцыі не плянуюць.

«Візыт Лукашэнкі ў Расею адбудзецца 14 верасьня. Гэта будзе працоўны візыт, у яго будзе размова з Пуціным. Падпісаньня дакумэнтаў, прэс-канфэрэнцыі або заяваў для прэсы па выніках перамоваў не плянуецца», — сказаў Пяскоў.​

Пазьней стала вядома, што сустрэча адбудзецца ў Сочы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: RT прызнаў, што ў Беларусі цяпер 32 іх супрацоўнікі, ня лічачы Sputnik