У Менскім абласным судзе праходзіць суд «Беларуськалію» супраць страйкаму.
Начальнік юрыдычнага аддзелу «Беларуськалію» Андрэй Кісялёў назваў лічбы работнікаў, якія страйкавалі 17 і 18 жніўня. Паводле яго, 17 жніўня страйкавалі 120 работнікаў, 18 жніўня — 671. Паводле Кісялёва, «некаторыя работнікі не выходзяць на працу дагэтуль».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэсьць чалавек затрымалі ля будынка суду, дзе «Беларуськалій» судзіцца са страйкамам. ВІДЭАНамесьнік гендырэктара «Беларуськалію» ў вытворчасьці Алег Чэркас расказаў у Менскім абласным судзе пра страты, якія «Беларуськалій» панёс падчас страйку 17 і 18 жніўня.
«У гэтыя дні тры з чатырох руднікаў былі спыненыя», — прызнаў Алег Чэркас. Паводле яго, дагэтуль некаторыя работнікі не зьяўляюцца на працы, але прычыны яму невядомыя.
«Па высьвятленьні прычын адсутнасьці гэтых працаўнікоў наконт іх будзе прымацца рашэньне», — сказаў Алег Чэркас.
Па словах Чэркаса, «тыя аб’ёмы недапастаўленай прадукцыі, якія не былі выкананыя ў жніўні, пераарыентаваныя на верасень».