У афіцыйным Telegram-канале падкантрольнага расейскаму ўраду выданьня зьявілася паведамленьне пра колькасьць работнікаў у Беларусі (архіўная копія).
Супрацоўнікі каналу, сьцьвярджае RT, «кансультуюць беларускіх калегаў» «гэтаксама, як рабілі гэта ў Тунісе, Вэнэсуэле, на Кубе», але афіцыйна «ніхто з супрацоўнікаў RT на беларускай ТВ не працуе».
Лукашэнка прызнаваў тры тыдні таму, што запрасіў расейцаў на БТ пасьля таго, як некаторыя з супрацоўнікаў тэлекампаніі, «якіх ён на руках насіў», «выскачылі на вуліцы і пачалі мітынгаваць». Але тады ён казаў, што «гэта 6 або 9 чалавек».