Гарадзенец расказаў пра зьбіцьцё пасьля таго, як ён стаў на калені з партрэтам пацярпелай дзяўчынкі. ВІДЭА

Праграміст Уладзімер Родчанка з Горадні і яшчэ трое паплечнікаў сталі на калені на плошчы Леніна з партрэтам дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Перад імі на гэтым жа месцы затрымалі калегу з падобным плякатам. Усіх затрымалі і пабілі.

У Горадні 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам вайсковай машыны «Тыгр». Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ні слова пра зьбіцьцё і вайсковую тэхніку. Расейскія журналісты з БТ перакруцілі гісторыю пра пацярпелую ад АМАПу сям’ю з Горадні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТ