Лукашэнка: Калі ты нагадзіў, нешта паламаў, калі ласка, аднаві за ўласны кошт

Аляксандар Лукашэнка, 22 жніўня

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўдзельнікі пагромаў у Менску павінны кампэнсаваць нанесеную шкоду, піша БелТА.

Лукашэнка 10 жніўня выступіў з прамовай у Генэральнай пракуратуры, прадстаўляючы новага кіраўніка ведамства Андрэя Шведа.

«Ліквідацыя наступстваў беспарадкаў на сталічных вуліцах каштуе значных сродкаў, і неабходна, каб тыя, хто ўчыніў шкоду, кампэнсавалі адпаведныя выдаткі. (...) Пасьля ўсіх гэтых пагромаў на вуліцах Менску, якія нам абыходзяцца ў добрыя грошы, вы ведаеце, што застаецца. І цішыня. Ніхто да гэтага часу аб гэтым не падумаў і ніхто не заплаціў. А плаціць трэба. Каб людзі разумелі: калі ты нагадзіў, нешта паламаў, калі ласка, аднаві за ўласны кошт», — сказаў Лукашэнка.

Дзяржаўныя тэлеканалы і Міністэрства ўнутраных спраў называюць мірныя акцыі пратэсту масавымі беспарадкамі.

Увечары 6 жніўня шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу адзінства, разьбілі сілавікі. Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.