Літоўскі сэйм 10 верасьня прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.
За такую рэзалюцыю аднагалосна выступіў 91 сябра сэйму. Сярод аўтараў рэзалюцыі — міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, сьпікер Віктарас Пранцкеціс.
Акрамя гэтага, у прынятай рэзалюцыі літоўскі сэйм заклікае міжнародную супольнасьць рэагаваць на падзеі ў Беларусі і перашкодзіць Расеі вызначыць палітычны кірунак Беларусі.
31 жніўня Літва, Латвія і Эстонія ўвялі пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 29 высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі.