Вольга Такарчук, ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2018 году, выказала салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны.
«Сёньня вольная Беларусь — гэта жанчына», — напісала Такарчук у тэксьце, апублікаваным 9 верасьня на сайце Gazety Wyborczej.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта тая Маша, якую я ведаю ўсё жыцьцё». Размова зь сястрой Марыі Калесьнікавай«Я захапляюся дзясяткамі тысяч жанчын, якія абараняюць мужчын ад нападаў АМАПу, — адзначыла польская набэлістка. — Я думаю пра беларускіх жанчын-палітыкаў, імёны якіх сёньня ведае ўвесь сьвет і якія сталі сымбалем барацьбы за дэмакратыю. Пра выкрадзеную Марыю Калесьнікаву, якая парвала пашпарт, каб яе не прымусілі перасякаць мяжу з Украінай. Пра Сьвятлану Цiханоўскую і Вераніку Цапкала, якія былі вымушаныя эміграваць. Пра Вольгу Кавалькову, якую гвалтам адвезьлі на мяжу з Польшчай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочуць затрымаць, як і астатніх сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады», — Арлоў пра перасьлед АлексіевічАсобна Вольга Такарчук згадала Сьвятлану Алексіевіч:
«Але больш за ўсё я думаю пра Сьвятлану Алексіевіч, выдатную пісьменьніцу, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі, апошняга сябра апазыцыйнай Каардынацыйнай рады, якая засталася на свабодзе. Святлана, я хацела, каб вы ведалі, што калі б гэта было магчыма, я стаяла б разам зь незалежнымі журналістамі перад вашым домам і абараняла вас. Са сьціснутымі ў кулакі рукамі».