«Спачатку ў нас скралі краіну, выкрадаюць лепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў не Каардынацыйны камітэт. Паўстала краіна», — гэта радкі з апублікаванага 9 верасьня звароту Святланы Алексіевіч, пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі.
Ужывую. 33-і дзень пратэстаў. Шахтар прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі. Дапытваюць Калесьнікаву
Пісьменьніца таксама зьвярнулася да «рускай інтэлігенцыі»: «Чаму вы маўчыце? Мы чуем толькі рэдкія галасы ў падтрымку. Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як растоптваюць маленькі горды народ? Мы ўсё яшчэ вашы браты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: «Замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых»У адказ сваю падтрымку Алексіевіч на сваёй старонцы ў Facebook выказаў пісьменьнік Дзяніс Драгунскі, у інтэрвію расейскай службе BBC ёй адказала пісьменьніца Людміла Ўліцкая. Цімур Алеўскі з тэлеканалу «Настоящее время» запытаў расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага, чаму маўчыць расейская інтэлігенцыя і ці ёсьць ёй што сказаць пра падзеі ў Беларусі.
— Мае сымпатыі адназначна, 100% на баку беларускага народу. Я захапляюся мужнасьцю гэтых людзей, мужнасьцю, у прыватнасьці, Сьвятланы Алексіевіч, якая адважылася на тое, каб у свае сталыя гады зноў стаць часткай барацьбы свайго народу за годнасьць і свабоду.
У нас у краіне мы часта бачым людзей, якія, здавалася б, павінны ўжо задумацца пра душу, але працягваюць абслугоўваць рэжым.
— Аляксандар Лукашэнка ў сувязі з гэтым папярэджваў расейскіх журналістаў зь дзяржаўных СМІ, якія да яго прыехалі: глядзіце, гэта ў Расеі ўсё будзе, гэта будучыня Расіі, папярэджваю вас. Чаму гэта вучыць Расею, як вам здаецца, і ці вучыць чамусьці? Ці ўсё ж такі ня трэба параўноўваць?
— Па-першае, у айкідо ці ў іншай нейкай усходняй барацьбе, можа быць, як раз дзюдо, прынята выкарыстоўваць энэргію суперніка для таго, каб яго самога скідаць. Пакуль што беларускі народ дзіўным чынам гуляе ў айкідо з Лукашэнкам, і чым мацней б’е Лукашэнка, тым гучней ён падае і тым большы ўдар ён наносіць сам сабе. Менавіта за кошт негвалтоўнага пратэсту атрымліваецца так, што беларускі рэжым сябе канчаткова дыскрэдытуе, дэманструе сваю поўную неадэкватнасьць. Ня толькі неадпаведнасьць духу часу, але і неадпаведнасьць, з майго пункту гледжаньня, нейкім элемэнтарным патрабаваньням псыхіятрычнай прыдатнасьці да кіраваньня краінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Мяне часта папракаюць у тым, што „ўладу ён не аддасьць“. Правільна папракаюць»Азьвярэлая жорсткасьць, зь якой гэтыя пратэсты душылі ў пачатку, зусім за мяжою дабра і зла. Карцінка прыгод Лукашэнкі з аўтаматам, верталётам і сынам Колем, абсурдны скетч на тэму Ніка і Майка, сьпісаны з баевікоў, якія Лукашэнка глядзеў, мабыць, яшчэ ў 90-х гадах. Увогуле, усё гэта паказвае, наколькі чалавек адсталы з усіх пунктаў гледжаньня знаходзіцца ў гэты момант усё яшчэ ля стырна. Як, нягледзячы на ўсе дадзеныя раней сабой абяцаньні, ён трымаецца зубамі і рукамі за рэжым, за ўладу, якой даўно ўжо не заслугоўвае. Ён сябе з кожным крокам дыскрэдытуе ўсё больш.
Іншая справа, што ніякага дачыненьня да нормаў маралі і маральнасьці ён даўно ня мае, ён чалавек, вядомы ліквідацыяй палітычных апанэнтаў. І проста выходзіць на вуліцу — што гэта можа даць? І вось калі нас з вамі гэта можа чамусьці павучыць, то, напэўна, таму, што выхад на вуліцу не азначае аўтаматычнага пераходу ўлады з адных рук у другія, нават калі на вуліцу выходзіць нейкі істотны адсотак насельніцтва — 100, 200, 300 тысяч чалавек.
— Як павінна павесьці сябе Расея — як улада, як людзі, — каб вам было кайфова, каб вы маглі сказаць: так, мне здаецца, што мы зрабілі так, як павінны былі зрабіць як народ і як краіна? У той сытуацыі, у якой Беларусь знаходзіцца цяпер.
— Справа ў тым, што беларуская апазыцыя асобна падкрэсьлівае тое, што яна ні ў якім разе не накіроўвае энэргію пратэсту супраць Расеі. І гэта вельмі важны момант, таму што пасьля страты Ўкраіны праз крыважэрны ідыятызм нашай замежнай палітыкі мы апынуліся літаральна з апошнім нейкім нашым славянскім, прынамсі брацкім, народам і саюзьнікам у асобе Беларусі. Чаму мы павінны ў гэтай барацьбе падтрымліваць чалавека, які відавочна ўпаў у маразм і зусім не жадае лічыцца з каштоўнасьцю чалавечага жыцьця? Чаму мы ня можам зрабіць стаўку ў гэтым выпадку на голас народу і настаяць на сумленных перавыбарах і захоўваць Беларусь у сваёй сфэры ўплыву іншым спосабам, мне незразумела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чвэрць мільёна беларусаў нельга арыштаваць». Каардынацыйная рада адрэагавала на зьняволеньне сяброў прэзыдыюмуАдзіная прычына гэтаму — што Лукашэнка, напэўна, завэрбаваны яшчэ Камітэтам савецкай дзяржбясьпекі агент, і таму чалавек кіраваны і цяпер вельмі ад нас залежны. Зь яго можна выкруціць, напэўна, выціснуць, як у показцы пра алькаголіка і мёртвую котку ў вядры з самагонкай, яшчэ адну кропельку: «Коця, яшчэ адну кропельку» чагосьці там — ляяльнасьці, падсправаздачнасьці, зьбіць зь яго пыху. Магчыма, у гэтым толькі пляне ён каштоўны і прыдатны. Мне было б у кайф, калі б мы прызналі магчымасьць беларускага народу мець сумленныя перавыбары і падтрымалі тых кандыдатаў, якія ў гэтых выбарах перамогуць.