«Улада не для таго даецца, каб яе ўзяў, кінуў і аддаў», — сказаў Лукашэнка.
10 верасьня падчас прадстаўленьня Андрэя Шведа на пасадзе генэральнага пракурора Аляксандар Лукашэнка заявіў:
«Мяне часта папракаюць у тым, што „ўладу ён не аддасьць“. Правільна папракаюць. Мяне народ не для гэтага выбраў. Як і вы таксама — уладальнікі гэтай улады і яе носьбіты.
У сярэдзіне 90-х яна валялася ў гразі, аб яе выціралі ногі. Гэтак жа, як і аб вас — тых, хто насіў пагоны. Шмат хто з вас гэты пэрыяд памятае. І я не хачу, каб Беларусь вярнулася да таго часу. Таму ніхто кінуць у гразь уладу, як яны патрабуюць, не пасьмее», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка звольніў генпракурора Канюка? Вэрсіі пра фінансавую падтрымку рэпрэсаваным і сына, які працаваў у PandaDoc