«Чвэрць мільёна беларусаў нельга арыштаваць». Каардынацыйная рада адрэагавала на зьняволеньне сяброў прэзыдыюму

Марыя Калесьнікава, архіўнае фота

Сутнасьць зьняволеньня Марыі Калесьнікавай выключна палітычная і мэта яго — ціск на Каардынацыйную раду і беларускае грамадзтва ў цэлым, лічыць адвакат Міхаіл Кірылюк.

«Чвэрць мільёна грамадзян Беларусі, якія больш за месяц кожныя выходныя мірна выходзяць з патрабаваньнямі аднавіць справядлівасьць, нельга арыштаваць, — напісаў Кірылюк. — І ігнараваць і супрацьстаяць ім немагчыма».

Ён заклікаў, каб усе патрабавалі

  • выпусьціць невінаватых людзей з турмаў,
  • пакараць паводле закону ўсіх, хто зьдзекаваўся з грамадзянаў Беларусі,
  • правесьці новыя сумленныя выбары як мага хутчэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты выступілі з заявай у падтрымку Максіма Знака і Ільлі Салея. Пад ёй ужо падпісаліся каля 400 чалавек


Культурны экспэрт Вольга Зарэцкая піша, што Лукашэнка наіўна спадзяецца, што арыштамі і затрыманьнямі запужае бальшыню і на вуліцы стане выходзіць усё менш і менш.

«Нацыя абражаная. І нацыя адзіная ў сваім імкненьні спыніць зьдзекі з сваёй свабоды і права „людзьмі звацца“». Лукашэнку давядзецца прыслухацца да 9 мільёнаў чалавек, хоча ён гэтага ці не, лічыць Зарэцкая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПАРЭ ініцыюе стварэньне міжнароднага сьледчага органу па правапарушэньнях у Беларусі

Паліттэхноляг Уладзімер Мацкевіч перакананы, што «ўцягненьне Каардынацыйнай рады як адзінага прадстаўнічага органа беларускага грамадзтва ў працэс стварэньня пляцоўкі для канструктыўнага дыялёгу для пераадоленьня палітычнага крызісу і забесьпячэньня згоды ў грамадзтве ёсьць найлепшым сцэнарам для кожнага з бакоў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомыя ламіліся ў кватэру Алексіевіч, Калесьнікава і Знак пад вартай, прызначаны новы генпракурор. Найважнейшае за 9 верасьня