Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль выступіў за тое, каб як найхутчэй увесьці ў дзеяньне санкцыі Эўразьвязу адносна вінаватых у палітычных рэпрэсіях у Беларусі.
«Заклікаю паскорыць працэс прыняцьця санкцыяў», — напісаў Мішэль у Твітэры.
Ён заявіў, што «палітычны перасьлед у Беларусі, у тым ліку затрыманьні па палітычных матывах і прымусовая дэпартацыя, павінен быць спынены».
«Беларускія ўлады павінны вызваліць палітычных вязьняў і дазволіць грамадзянам рэалізаваць сваё права на свабоду слова і сходаў», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай Рады.