Як Сьвятлану Ціханоўскую прымаў у Варшаве польскі прэм'ер і мясцовыя беларусы. ФОТА

Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай у Варшаве

Сьвятлана Ціханоўская наведала сёньня зь візытам Варшаву. Гэта яе першы выезд за межы Літвы, куды пасьля прэзыдэнцкіх выбараў яна вымушана зьехала зь Беларусі.

Спачатку Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцьці «Беларускага дому» у прэстыжным раёне Варшавы Саска Кэмпа. Гэта раён амбасадаў і дарагой нерухомасьці.

Сьвятлана Ціханоўская і прэм'ер Матэвуш Маравецкі

Польскі ўрад перадаў для патрэбаў беларускай грамадзкасьці ў выгнаньні былую сядзібу амбасады Тунісу.

«Польшча — гэта адкрыты дом для ўсіх беларусаў, якім патрэбная дапамога. Польшча, адразу пасьля сфальсыфікаваных выбараў, заклікала сустрэцца Эўрапейскую Раду. Яна сустрэлася і выказала адназначнае меркаваньне: увесь Эўразьвяз падтрымлівае беларускі народ у ягоным імкненьні да жыцьця ў свабодзе і дэмакратыі. Неўзабаве мы прадставім эканамічны плян для беларускага народу і беларускай дзяржавы, які мае на мэце паказаць, што Эўропа адкрытая на Беларусь і беларускі народ». — сказаў Маравецкі.

У Варшаве Ціханоўскую сустракалі мясцовыя беларусы.

Пазьней адбыўся выступ Сьвятланы Ціханоўскай у Варшаўскім ўнівэрсытэце.

Ціханоўская і польскі прэм'ер Маравецкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі прэм’ер падарыў Ціханоўскай ключы ад «Беларускага дому» ў Варшаве. ВІДЭА