Афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі адказаў Свабодзе на пытаньне аб іх афіцыйнай рэакцыі на заявы ў Кіеве прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова.
«Уся наяўная ў Дзяржаўным памежным камітэце інфармацыя пра затрыманьне М.Калесьнікавай і перасячэньне мяжы А.Раднянковым і І.Краўцовым па стане на бягучы момант дадзена грамадзкасьці і СМІ ў поўным аб'ёме.
Лягічна, каб вэрсію падзей, выкладзеную на прэс-канфэрэнцыі Раднянковым і Краўцовым, камэнтавалі яны ж.
Палеміка ў гэтым пытаньні ня можа весьціся галаслоўнымі і нічым не падмацаванымі заявамі або абвінавачаньнямі, і тым больш з-за мяжы.
Што тычыцца месцазнаходжаньня і прававой ацэнкі дзеяньняў Марыі Калесьнікавай, то гэтая інфармацыя будзе дадзена пазьней».