Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.
УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе
Яны запісалі супольнае відэа, у якім выказваюць сваю нязгоду з гвалтам і злом, якія запанавалі ў Беларусі пасьля выбараў, а таксама салідарнасьць з затрыманымі.
Нагодай сталіся брутальныя затрыманьні студэнтаў унівэрсытэту, якія 4 верасьня засьпявалі ў сьценах ВНУ песьню зь м'юзыклу паводле «Les Misérables» Віктора Гюго. Выкладчыкі перакананыя, што краіна перажыла пункт невяртаньня, у Беларусі запанавалі гвалт і жорсткасьць.