Затрымалі Максіма Знака з Каардынацыйнай рады

Максім Знак, архіўнае фота

Як паведамілі Свабодзе ў штабе Віктара Бабарыкі, у 8.30 у яго было заплянаванае інтэрвію.

«Ён не зайшоў у Zoom, я яму патэлефанаваў, ён вымавіў фразу „Падобна, нехта да нас прыйшоў“, адключыўся і напісаў слова „Маскі“. Цяпер ён недасяжны», — расказаў прэс-сакратар штабу Бабарыкі Глеб Герман.

Адвакат Максіма Знака Дзьмітры Лаеўскі расказаў Tut.by, што справай займаецца Сьледчы камітэт.

«Сьледчы камітэт праводзіць працэсуальныя дзеяньні, прычыны і падставы невядомыя. Цяпер у Максіма Знака дома плянуецца вобшук», — сказаў Лаеўскі.

У штаб людзей не пускаюць, але ў памяшканьні знаходзяцца людзі, якія, імаверна, нешта ламаюць, паведаміў карэспандэнт Tut.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША папярэдзілі Беларусь пра дадатковыя санкцыі пасьля выкраданьня Калесьнікавай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ня ведаў, што мяне чакае далей». Краўцоў і Раднянкоў расказалі, як іх затрымалі і вывезьлі ва Ўкраіну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Павінны выпусьціць неўзабаве». Максім Знак пра інцыдэнт з Марыяй Калесьнікавай на мяжы