Сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны, каб выдаць беларускім уладам.
«Служба бясьпекі Ўкраіны не затрымлівала грамадзян Беларусі, якія прадстаўляюць Каардынацыйную раду», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе СБУ.
Зь іншых крыніц Свабодзе стала вядома, што ў Антона Раднянкова і Івана Краўцова забралі тэлефоны яшчэ да ўезду ва Ўкраіну, на беларускай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт: Калесьнікаву затрымалі на мяжы з Украінай. Крыніца: яна парвала пашпарт пры спробе вывазу