Напярэдадні візыту ў Маскву Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам расейскіх СМІ. «Так, магчыма, я крыху пераседзеў», — заявіў ён.
У менскім Палацы незалежнасьці на інтэрвію з Лукашэнкам сабраліся журналісты з Расеі. Тут была галоўная рэдактарка міжнароднага тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян, чые падначаленыя былі кінутыя на ўзмацненьне беларускім тэлевізійнікам пасьля звальненьня мясцовых журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў.
Карэспандэнт тэлеканалу «Россия-1» Яўген Ражкоў пасьля інтэрвію з Лукашэнкам у жывым эфіры праграмы «60 минут» расказаў пра некаторыя моманты з інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам.
Марыя Калеснікава, паводле Аляксандра Лукашэнкі, хацела ўцячы ва Ўкраіну, бо мае там сястру. Як памежнік Лукашэнка лічыць правільным, што яе затрымалі. Двух іншых просяць Ўкраіну вярнуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Марыі Калесьнікавай зьняпраўдзіў заяву ЛукашэнкіШто да пратэстаў, то, паводле Аляксандра Лукашэнкі, за імі стаяць амэрыканцы, якія дзейнічаюць праз Польшчу і Чэхію.
На пытаньне пра ўнутраныя прычыны пратэсту Лукашэнка адказаў:
«Так, магчыма, я крыху пераседзеў; так, магчыма, мяне паказваюць з праса і чайніка, але толькі я магу цяпер абараніць Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Калі я сыду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць!»Другой унутранай прычынай пратэсту Лукашэнка назваў тое, што вырасла два новыя пакаленьні і сфармаваўся невялікі пласт «буржуйчыкаў», якія хочуць улады.
Наконт зьбіцьця дэманстрантаў сілавікамі Лукашэнка сказаў, што гэта «былі першыя гарачыя эмоцыі». Але амапаўцаў нельга папракаць, бо яны абаранілі краіну ад бліц-крыга. А з празьмерным ужываньнем сілы ён паабяцаў разьбірацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што на БТ журналісты «чакалі рэвалюцыі», і падзякаваў Russia Today за дапамогуТаксама запрасілі карэспандэнта «Первого канала» Антона Вярніцкага, вядоўцу праграмы «Вести» на тэлеканале «Россия-1» Яўгена Ражкова і галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Говорит Москва» Рамана Бабаяна.
Зьмест размовы не агалошваецца. Праўладны тэлеграм-канал «Пул первого» толькі выклаў здымак, дзе Лукашэнка і Сіманьян стаяць разам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль упершыню пракамэнтаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка