Крэмль: у Беларусі няма палітвязьняў

Дзьмітрый Пяскоў

Пра гэта 8 верасьня заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Мы не гатовыя прызнаць у цэлым наяўнасьць палітычных зьняволеных у Беларусі», — сказаў ён, камэнтуючы сытуацыю з затрыманьнем сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава пры спробе гвалтоўнага вывазу зь Беларусі парвала свой пашпарт, — «Інтэрфакс-Украіна»

У Пяскова таксама запыталі, ці гатовы Ўладзімір Пуцін салідарызавацца з заклікам з боку кіраўніцтва шэрагу заходніх краін і міжнародных арганізацый вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.

«Тут нельга рабіць нейкае абагульненьне. Мы не згодныя з такой трактоўкай. Трэба разглядаць кожны асобны выпадак, і вешаць цэтлікі або рабіць абагульненьні мы лічым няслушным», — адказаў Пяскоў.