Індыя і Кітай абвінавацілі адно аднаго ў страляніне на мяжы

Індыйскія вайскоўцы на мяжы з Кітаем

Індыя і Кітай абвінавацілі адзін аднаго ў страляніне ў паветра 7 верасьня, падчас новага вітка напружанасьці на мяжы ў рэгіёне Ладах, паведамляе Reuters.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Індыя заявіла пра сьмерць 20 вайскоўцаў у інцыдэнце на мяжы з Кітаем

Спрэчная індыйска-кітайская мяжа ў рэгіёне Ладах непадалёк ад Тыбэту пакуль што не дэмаркаваная. Яна цягнецца амаль на 3,5 тысячы кілямэтраў. Абапал гэтай мяжы ўжо некалькі месяцаў стаяць тысячы вайскоўцаў абедзьвюх дзяржаваў пры падтрымцы браняваных грузавікоў і артылерыі.