Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава не перасекла мяжу Ўкраіны, бо пры спробе ейнага гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» з спасылкай на інфармаваную крыніцу.
«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Ўкраіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня быў добраахвотны выезд». Ва Ўкраіне абвяргаюць, што затрымалі сяброў Каардынацыйнай рады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт: Калесьнікаву затрымалі на мяжы з Украінай. Крыніца: яна парвала пашпарт пры спробе вывазу