10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць удзельнікі беларуска-расейска-сэрбскіх тактычных вучэньняў «Славянскае братэрства – 2020», паведамляе Мінабароны.
Манэўры пройдуць на палігоне «Берасьцейскі».
«На вучэньнях вайскоўцы адпрацуюць пытаньні сумесных дзеяньняў падразьдзяленьняў пры выкананьні задач барацьбы з тэрарызмам», — адзначылі ў абаронным ведамстве.
Вучэньні «Славянскае братэрства» праходзяць штогод. Летась іх прымала Сэрбія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казакі-дэсантнікі: вайсковыя манэўры Расеі, Беларусі і СэрбііУ Беларусі працягваецца востры палітычны крызіс. Месяц не сьціхаюць акцыі пратэсту супраць несумленных афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Пераможцам шосты раз запар абвешчаны Аляксандар Лукашэнка, апанэнты ня вераць, што ён набраў 80% галасоў.
Ягоную асноўную суперніцу Сьвятлану Ціханоўскую ўлады прымусілі да эміграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для ЛукашэнкіРаней кіраўніцтва Расеі запэўніла, што ў выпадку «актывізацыі экстрэмістаў» у Беларусь будзе дасланы «сілавы рэзэрв» расейскіх праваахоўнікаў.