Кіраўнікі Літвы і Ўкраіны салідарныя ў тым, што дыялёг паміж урадам і грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі для трансфэру ўлады і правядзеньня новых, справядлівых і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў пад эгідай АБСЭ зьяўляецца мірным спосабам выхаду з сытуацыі, якая склалася, заявіў літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа па выніках тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім 7 верасьня.
Паводле Наўседы, Літва гатовая ўзяць на сябе ініцыятыву і стаць пасярэднікам паміж пратэстоўцамі і ўладамі Беларусі. Гэта абавязак Літвы як вольнай дзяржавы — члена ЭЗ, пацярпелай ад рэпрэсіўных і акупацыйных рэжымаў, сказаў прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы заклікаў Раду па правах чалавека ААН тэрмінова абмеркаваць становішча з правамі чалавека ў БеларусіУ ходзе размовы закранулі таксама тэму ядзернай бясьпекі, абмеркавалі пагрозу пуску Астравецкай АЭС. Зяленскі падтрымаў Наўседу ў рашэньні не купляць «небясьпечную электраэнэргію» ў Беларусі.
Прэс-служба Офіса прэзыдэнта Ўкраіны вынікі абмеркаваньня беларускага пытаньня апісала коратка: «Уладзімір Зяленскі і Гітанас Наўседа абмяняліся думкамі аб разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі. Кіраўнік украінскай дзяржавы зьвярнуў увагу на агульнасьць падыходаў Украіны і Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях ацэнкі беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу».