Падчас гідраўлічнага выпрабаваньня будзе правярацца дзейнасьць галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталяваньня першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эколяг Тацяна Новікава: Атамныя станцыі не запускаюць падчас рэвалюцыйПаведамляецца, што пасьпяховае завяршэньне гідравыпрабаваньня дазволіць перайсьці да далейшых пунктаў праграмы запуску — разагрэву першага контуру рэактара да намінальных парамэтраў, вызначэньня яго гідраўлічных характарыстык і вываду рэактара на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці.
Сайт міністэрства паведамляе, што пуск першага энэргаблёку БелАЭС заплянаваны на чацьвёрты квартал гэтага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінэканомікі ня бачыць праблемы ў адмове краінаў Балтыі купляць электраэнэргію зь БелАЭС