Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, уражаны беларускімі пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў.
«Зноў уражальныя масавыя дэманстрацыі ў Менску і іншых гарадах паказваюць рашучасьць беларускага народу дамагчыся сваіх свабодаў, правоў і дэмакратыі.
Усё гэта — нягледзячы на арышты, запужваньне і гвалт з боку беларускіх уладаў.
Патрэбен усебаковы нацыянальны дыялёг», — напісаў Жузэп Бурэль у сваім твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш адзінства» ў Менску скончыўся брутальнымі затрыманьні і пабітымі шыбамі. ФОТА, ВІДЭА