Саўка ды Грышка пра заходніх шпіёнаў Майка і Ніка

Героі Лявона Вольскага ўражаныя «перахопам перамоваў паміж Бэрлінам і Варшавай», які апублікаваў дзяржаўны тэлеканал АНТ.

Саўка:
Мы — два заходніх шпіёны,
Грышка:
Нікі і Майкі,
Саўка:
Майкі і Нікі.
Запомніце нашы імёны -
Грышка:
Нікі і Майкі,
Саўка:
Майкі і Нікі.

Саўка:
Мы служым махроваму капіталізму,
Грышка:
А вынікаў працы ня бачна і блізка.
Саўка:
Мы нагнятаем, развальваем, брэшам,
Грышка:
Але Лукашэнка — цьвёрды гарэшак.

Саўка:
Усё палучаецца как-та ня очэнь.
Грышка:
Хаця мы стараемся вельмі і хочам.
Мы хочам усё зруйнаваць тут дарэшты,
Саўка:
Но вот Лукашэнка — твёрды арэшак.

Саўка:
Вот — целефон, мы гаворым па ём.
Грышка:
Майкі, я Нікі, як чуеш, прыём!
Саўка:
Слышу ня очэнь, губляецца хваля.
Грышка:
Ізноў нас, напэўна, запэленгавалі.