У інтэрвію Свабодзе сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава ацаніла колькасьць удзельнікаў дэманстрацыі як «беспрэцэдэнтна вялікую».
«Нягледзячы на дождж і ціск уладаў, нягледзячы на рэпрэсіі, людзей выйшла значна больш, чым у мінулую нядзелю, я вельмі ўсьцешаная гэтым. Я перакананая, што пратэсты працягнуцца да перамогі», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала зьняпраўдзілі чуткі пра раскол. ВІДЭАМарыя Калесьнікава паведаміла, што, як і ў мінулую нядзелю, сёньня зноў падыходзіла да сілавікоў у кардоне ля рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, паказвала ім знак сэрца і казала, што любоў пераможа страх.
«Наша тройка — я, Вераніка Цапкала і Сьвятлана Ціханоўская — не распадаецца. Мы як ніколі разам і змагаемся за перамогу разам»,— сказала Марыя Калесьнікава людзям у калёне пратэстоўцаў, якія горача яе віталі.