Яшчэ да пачатку акцыі сілавікі ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску – вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі
Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы
Шматтысячная калёна выйшла на праспэкт на Кастрычніцкай плошчы
АМАП перакрыў рух на праспэкце Незалежнасьці паміж ГУМам і Нацбанкам
Сілавікі заблякавалі вуліцу Леніна каля будынку Нацбанку Беларусі
Пратэстоўцы пазуюць на фоне кардону спэцтэхнікі і сілавікоў
Велізарны бел-чырвона-белы сьцяг на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай
Людзі з плякатамі стаяць на мосьце на Нямізе
Калёна мінае Палац спорту ў кірунку стэлы
Па ацэнкаў карэспандэнтаў Свабоды, людзей сёньня ня менш, чым на маршах у папярэднія нядзелі
Паміж узброенымі сілавікамі на пляцоўцы каля стэлы і пратэстоўцамі — калючы дрот
Калі пайшоў дождж, дэманстранты занялі ўсю паркоўку каля гатэлю «Вікторыя», якая знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасьці.
Людзі ў парку Перамогі, побач з Палацам Незалежнасьці
Каля 18.00 на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Кардон сілавікоў на шляху людзей, якія вяртаюцца з боку стэлы
Тым часам каля кардону каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі яшчэ засталіся людзі. Няшмат
Каля 18.30 у парку Перамогі, што побач з Палацам Незалежнасьці, пачаліся затрыманьні.
За разгонам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
АПАМ і супрацоўнікі ў цывільным жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын
Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі