Як і падчас ранейшых акцый, апэратары сувязі рэзка зьніжаюць хуткасьць мабільнага інтэрнэту або зусім спыняюць трафік.
Удзельнікі маршу ў розных канцах Менску паведамляюць аб праблемах з выхадам у сеціва ды поўную адсутнасьць сувязі праз 3G.
Пры гэтым канал За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе адносна нармальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што рабіць, калі заблякуюць Telegram ці зусім адключаць інтэрнэтКалі бачыце гэтае паведамленьне, паспрабуйце зайсьці ў тэлефоне ў Налады → Мабільныя сеткі → Мабільная перадача дадзеных → Пераважны рэжым сеткі і выбраць 2G.
Раней апэратары прызнаваліся, што зьніжаюць хуткасьць на патрабаваньне органаў улады.