Уначы ля стыхійнага мэмарыялу загінуламу менчуку Аляксандру Тарайкоўскаму невядомыя людзі ў масках зафарбавалі надпіс «Не забудзем». Відэа зь месца падзяліліся чытачы парталу Tut.by.
Аляксандар Тарайкоўскі быў забіты падчас першых акцый пратэсту, гэтаму ёсьць дакумэнтальныя фота- і відэапацьверджаньні. Недалёка ад месца расстрэлу побач з мэтро «Пушкінская» паўстаў імправізаваны народны мэмарыял, куды людзі несьлі кветкі и сьвечкі. Таксама там зьявіўся вялікі надпіс «Не забудзем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надпіс «Не забудзем!» на месцы гібелі Тарайкоўскага ля мэтро «Пушкінская» засыпалі пяскомУ папярэднія дні камунальнікі пад кантролем міліцыі спрабавалі засыпаць літары пяском і рэагентамі, аднак кожны раз неабыкавыя людзі тыя кучы прыбіралі.
Урэшце «крамольны» надпіс вырашылі зафарбаваць.